Ідэалагічная і выхаваўчая праца Прэс-цэнтр Анонсы

Агульнаўніверсітэцкі конкурс эсэ «АБАРОНА РАДЗІМЫ І ЁСЦЬ АБАРОНА СВАЁЙ ГОДНАСЦІ»

11 мая 2026 — 09:00

Кафедра рускай і беларускай моў і літаратурны клуб "SCRIPTUM" аб'яўляе агульнаўніверсітэцкі конкурс эсэ "АБАРОНА РАДЗІМЫ І ЁСЦЬ АБАРОНА СВАЁЙ ГОДНАСЦІ", прымеркаваны да трагічнай даты – 85 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Для ўдзелу ў конкурсе студэнтам да 11 мая 2026 года неабходна напісаць эсэ – невялікае сачыненне на рускай ці беларускай мове ў свабоднай форме, дзе аўтару трэба выказаць сваё асабістае стаўленне да тэмы конкурсу.

Эсэ трэба даслаць на электронны адрас літаратурнага клуба "SCRIPTUM" (litclub@grsmu.by). Параметры: аб'ём да 5000 друкаваных знакаў з прабеламі (да 2-х старонак), шрыфт Times New Roman, 14 пт, міжрадковы інтэрвал адзінарны, нумар старонкі ўнізе.

Пераможцы атрымаюць магчымасць прыняць удзел у фінальным этапе Рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта "Цытадэль памяці" 19–22 чэрвеня 2026 г. у горадзе Брэст у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце і мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой".

 

Назад