Ідэалагічная і выхаваўчая праца Прэс-цэнтр Анонсы

Конкурс на лепшую бізнес-ідэю, бізнес-праект «БізнесМАМА»

03 жніуня 2026 — 09:00

Міністэрства эканомікі сумесна з Беларускім саюзам жанчын і ААТ "Белінвестбанк" пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны аб'яўляе аб старце конкурсу на лепшую бізнес-ідэю, бізнес-праект "БізнесМАМА".

Мэта Конкурсу - папулярызацыя прадпрымальніцкай дзейнасці беларусак, падтрымка праектаў, накіраваных на развіццё жаночага бізнесу, садзейнічанне фарміраванню ў жанчын неабходных кампетэнцый і ведаў для арганізацыі ўласнай справы.

Удзельнікі

Конкурс праводзіцца сярод жанчын, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3-х гадоў. Кожная ўдзельніца можа прадставіць толькі адну працу. Тэматыка бізнес-ідэй і бізнес-праектаў не абмежавана.

Этапы конкурсу:

1 этап - адбор заявак - праводзіцца завочна з 3 красавіка па 3 жніўня 2026 года.

2 этап - прэзентацыя работ - праводзіцца ў афлайн-фармаце з 4 жніўня па 1 кастрычніка 2026 г.

3 этап - падвядзенне вынікаў - праводзіцца з 2 па 14 кастрычніка 2026 г.

Прызы

Пераможцамі Конкурсу прызнаюцца тры ўдзельніцы, якія ўзнагароджваюцца дыпломамі Мінэканомікі і спецыяльнымі падарункамі ад партнёраў Конкурсу. Конкурсныя работы якіх заслужылі асаблівую ўвагу, па рашэнню экспертнай камісіі могуць быць адзначаны заахвочвальнымі падарункамі ад арганізатараў і партнёраў Конкурсу.

Падрабязней пра конкурс можна даведацца на сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Назад