Ідэалагічная і выхаваўчая праца Прэс-цэнтр Анонсы

Конкурс на прызначэнне заахвочвальнай прэміі імя прафесара Д.А. Маслакова таленавітым маладым вучоным

28 лютага 2026 — 16:00

Паважаныя маладыя навукоўцы нашага ўніверсітэта, запрашаем Вас для ўдзелу ў штогадовым конкурсе на прызначэнне заахвочвальнай прэміі імя прафесара Д.А. Маслакова таленавітым маладым вучоным.

Для ўдзелу ў конкурсе вылучаюцца кандыдаты з ліку маладых вучоных універсітэта: 

першая намінацыя - дактары навук, кандыдаты навук ва ўзросце да 35 гадоў; 
другая намінацыя - навукоўцы без ступені да 30 гадоў, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у навукова-даследчай працы.

Пры гэтым улічваюцца іх дасягненні ў прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, інавацыйнай дзейнасці. Вынікі працы ацэньваюцца паводле вынікаў навуковага рэйтынгу (2023, 2024, 2025 гг.).

Падача дакументаў да 28 лютага 2026 года.

Палажэнне і ўзор дакументаў можна знайсці па спасылцы: http://www.grsmu.by/ru/scientific/young-scientists/premia_maslakova/

Удакладніць інфармацыю па конкурсе можна па тэлефоне +375(44)7598646 сакратар Савета маладых вучоных, Лукша Аляксандр Віктаравіч.

Назад