Ідэалагічная і выхаваўчая праца Прэс-цэнтр Навіны

Анлайн-дыктоўка, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы

18 лютага 2026 — 10:29

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН і радыё «Культура» запрашаюць прыняць удзел у дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Дыктоўка адбудзецца 20 лютага з 13:00 да 14:00 непасрэдна ў памяшканні Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 15).

Трансляцыю дыктоўкі можна слухаць:

  • на хвалі радыё "Культура" (102.9 FM),
  • ў online-фармаце на www.radiokultura.by,  
  • у Нацыянальным радыёплэеры radioplayer.by,
  • праз разумную калонку Аліса.

 

Назад