Ідэалагічная і выхаваўчая праца Прэс-цэнтр Навіны

Трэці дзень «Гульняў патрыётаў-2026»: эстафеты, выпрабаванні і інтэлектуальныя баталіі

17 красавіка 2026 — 14:05

«Гульні патрыётаў-2026» у самым разгары! Сёння, у трэці дзень спаборніцтваў, удзельнікі праяўляюць свае навыкі і трываласць.

Спачатку каманды спаборнічалі ў ваенна-прыкладной эстафеце – камандных спаборніцтвах, якія патрабуюць зладжанасці, фізічнай падрыхтоўкі і валодання прыкладнымі навыкамі.

Затым прайшлі этап «Разведатлон», дзе студэнты паказалі кемлівасць, уменне арыентавацца на мясцовасці і выканалі разведвальныя задачы ва ўмовах, набліжаных да рэальных.

Вячэрняя праграма абяцае быць не менш займальнай. Спачатку каманды прымуць удзел ў конкурсе «Ваенна-гістарычны квіз» – інтэлектуальным спаборніцтве, якое праверыць іх веды па ваеннай гісторыі, памятных датах і подзвігах герояў. Затым гасцей і ўдзельнікаў чакае музычны вечар «Мелатрэк».

Заўтра, 18 красавіка, адбудзецца ўрачыстае закрыццё спаборніцтваў і цырымонія ўзнагароджання каманд.

У рамках мерапрыемства падвядуць вынікі ўсіх этапаў, адзначаць лепшыя каманды і асобных удзельнікаў, уручаць заслужаныя ўзнагароды і памятныя прызы.

Падрыхтаваў аддзел па сувязях з грамадскасцю

Фота: Анастасія Воўк

Назад