Студэнтам Студэнцкае жыццё Літаратурны клуб Навіны і аб'явы

Гульня "Літрэкс", прысвечаную 80-годдзю Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

08 мая 2025 — 13:58

7 мая 2025 г. літаратурны клуб ГрДМУ SCRIPTUM пры падтрымцы дэканата лячэбнага факультэта і Расійскага цэнтра навукі і культуры ў горадзе Гродна правёў гульню "Літрэкс", прысвечаную 80-годдзю Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.

Удзельнікамі гульні сталі студэнты 1 курса лячэбнага факультэта, якія паказалі свае веды ў галіне рускай і беларускай літаратуры і культуры па тэме Вялікай Айчыннай вайны.

Пераможцы атрымалі дыпломы і памятныя падарункі.

Кіраўнік Расійскага цэнтра навукі і культуры ў горадзе Гродна Літвішчанка Алена Аляксандраўна падзякавала членам літаратурнага клуба за творчы падыход і крэатыўнасць у справе захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

Літаратурная гульня "Літрэкс" (Літаратурная рэкрэацыя студэнтаў) з'яўляецца праектам літаратурнага клуба ГрДМУ і з поспехам праводзіцца з 2023 года як у нашым універсітэце, так і за яго межамі. Аўтары праекта: студэнткі лячэбнага факультэта Макавецкая Караліна і Уласава Марыя.

Удзел у падрыхтоўцы і арганізацыі мерапрыемства таксама прынялі студэнты Сабіраў Аляксей і Савашчэня Дар'я.

 

Назад