Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Грамадскага здароўя і аховы здароўя Навіны і аб'явы

Удзел загадчыцы кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя д.м.н. дац. М.Ю. Сурмач у навучальным візіце "New Trends in HealthCare Workforce Professional Development"

05 сакавіка 2019 — 13:09

З 25 лютага па 1 сакавіка 2019 года загадчык кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя д.м.н. дац. М.Ю. Сурмач прыняла ўдзел у навучальным візіце "New Trends in HealthCare Workforce Professional Development", у складзе працоўнай групы, прадстаўленай  начальнікам упраўлення кадравай палітыкі ўстаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь д.м.н. В.В. Маршалка, прадстаўніком краінавага офіса СААЗ у Рэспубліцы Беларусь А.Р. Фаменка, і начальнікам планава-эканамічнага аддзела Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Т.М. Васілевіч. Навучальны візіт быў арганізаваны пры падтрымцы краінавага офіса СААЗ у Рэспубліцы Беларусь і WHO Collaborating Center for Nursing Education and Practice ў Літоўскім універсітэце навук пра здароўе (Lithuanian University of Health Sciences), горад Каўнас, Літоўская Рэспубліка.

 

Назад