Прэс-цэнтр Анонсы

Электронная рэгістрацыя абітурыентаў 2025 года

01 жніуня 2025 — 09:00

Паважаныя абітурыенты!

Нагадваем Вам пра тое, што ў 2025 годзе пачынае дзейнічаць сістэма «Электронная чарга для падачы дакументаў пры паступленні ва УВА». Сістэма прызначана для стварэння больш камфортных умоў для абітурыентаў пры падачы дакументаў ва УВА і зніжэння рызыкі ўзнікнення чэргаў як у першыя, так і ў апошнія дні работы прыёмных камісій у перыяд прыёму дакументаў.

Скарыстацца Сістэмай змогуць усе абітурыенты, якія прынялі ўдзел у ЦЭ і (або) ЦТ у 2024 г. і ў 2025 г. (у адпаведнасці з тэрмінам дзеяння сертыфікатаў ЦЭ і ЦТ, які складае два гады) Абітурыенты праз сетку Інтэрнэт могуць у кругласутачным рэжыме са сваіх асабістых кабінетаў. прыёмнай камісіі выбранага імі УВА.

Доступ да Сістэмы электроннай чаргі будзе магчымы толькі з асабістых кабінетаў на сайце РІКВ па адрасе https://rikc.by/.

Асобы, якія не прымалі ўдзел у ЦЭ і (або) ЦТ у 2024 г. і ў 2025 г., скарыстацца Сістэмай электроннай чаргі не змогуць. У гэтым выпадку рэкамендуем звяртацца ў прыёмную камісію вочна для падачы дакументаў па жывой чарзе.

Назад