II Рэспубліканская навукова-метадычная інтэрнет-канферэнцыя “Актуальныя пытанні падрыхтоўкі афіцэраў запасу ў грамадзянскіх установах вышэйшай адукацыі”
13 кастрычніка 2017 — 10:55
Кафедра ваеннай і экстрэмальнай медыцыны ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” запрашае прыняць удзел у працы II Рэспубліканскай навукова-метадычнай інтэрнет-канферэнцыі “Актуальныя пытанні падрыхтоўкі афіцэраў запасу ў грамадзянскіх установах вышэйшай адукацыі”.
Канферэнцыя будзе праводзіцца з 31 кастрычніка па 1 лістапада 2017 года.