Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры 1-я кафедра ўнутраных хвароб Прафесарска-выкладчыцкі склад
Галышка Валянціна Святаславаўна Дацэнт
Характарыстыка:

У 2007 г. з адзнакай скончыла УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» па спецыяльнасці "Лячэбна-прафілактычная справа".

2007–2009 гг. - стажыроўка па тэрапіі ва УАЗ "Гродзенская абласная клінічная бальніца".

У 2009 г. працавала ўчастковым урачом-тэрапеўтам ва УАЗ "Гродзенская гарадская цэнтральная паліклініка". У гэтым жа годзе паступіла ў аспірантуру на кафедру шпітальнай тэрапіі УА "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" па спецыяльнасці "Кардыялогія".

У 2012 годзе скончыла навучанне ў аспірантуры па спецыяльнасці 14.01.05 - кардыялогія, прысвоена навуковая кваліфікацыя "Даследчык" ў галіне медыцыны.

З лістапада 2012 г. па май 2017 - асістэнт 1-й кафедры ўнутраных хвароб.

З чэрвеня 2017 па 2019 г. - старшы выкладчык 1-й кафедры ўнутраных хвароб.

З лістапада 2019 г. па цяперашні час - дацэнт 1-ай кафедры ўнутраных хвароб УА «ГрДМУ».

 

Дасягненні:

Cтаж навуковай і навукова-педагагічнай работы больш за 11 гадоў.

У 2013 г. прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук па спецыяльнасці 14.01.05 – кардыялогія.

Тэма дысертацыі: «Уплыў экстракарпаральнай аўтагемамагнітатэрапіі і клініка-генетычных фактараў на ўзровень цітокінаў і прагноз у пацыентаў з вострым інфарктам міякарда»

 Урач першай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Член "Еўразійскай арытмалагічнай асацыяцыі", "Беларускай асацыяцыі ўрачоў".

 

Назад