Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры 1-я кафедра ўнутраных хвароб Прафесарска-выкладчыцкі склад
Васілевіч Марыя Віктараўна Асістэнт
Характарыстыка:

У 2013 годзе скончыла УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» па спецыяльнасці «лячэбная справа».

2013–2014 гг. – інтэрнатура па спецыяльнасці анестэзіялогія-рэаніматалогія на базе УАЗ "Гродзенская абласная клінічная бальніца".

З 2014 г. – урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг УАЗ «ГОКЦ» «Псіхіятрыя-наркалогія».

2021-2024 гг. – асістэнт кафедры паталагічнай фізіялогіі імянi Д.А. Маслакова.

2021-2022 гг. - Навучанне ў магістратуры па спецыяльнасці «лячэбная справа». Прысвоена ступень магістра.

З 2024 г. – асістэнт 1-й кафедры ўнутраных хвароб УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

 

Дасягненні:

У 2022 годзе абараніла магістарскую дысертацыю на тэму «Удзел серавадароду ў рэгуляцыі ўстойлівасці мембран эрытрацытаў да гіпаасміі».

Аўтар больш за 10 навуковых прац, у тым ліку 1 патэнта на вынаходства, 4-х укараненняў у навучальны працэс, адказны выканаўца гранта ўніверсітэта па тэме: «Распрацоўка эксперыментальнай мадэлі ішэмічных-рэперфузійных пашкоджанняў сэрца» (2022-2023 гг.).

Назад