Лугоўская Алёна Аляксандраўна
Характарыстыка:
Скончыла ў 1999 г. "Медыка-псіхалагічны факультэт" установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут" па спецыяльнасці "Лячэбная справа" са спецыялізацыяй "Медыка-псіхалагічная справа" з прысваеннем кваліфікацыі "Урач". З 1999 да 2000 гг. прайшла першасную спецыялізацыю па спецыяльнасці "Медыцынская псіхалогія".
З 2000 г. па 2008 г. працавала ўрачом-псіхатэрапеўтам ДУ "Абласны дыспансер спартыўнай медыцыны" г. Гродна. У 2007 г. паступіла ў клінічную ардынатуру на кафедры медыцынскай псіхалогіі і псіхатэрапіі (завочная форма навучання).
З 2012 г. па 2017 г. праходзіла навучанне ў аспірантуры пры кафедры медыцынскай псіхалогіі і псіхатэрапіі ўстанове адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” па спецыяльнасці 19.00.04 – Медыцынская псіхалогія. У 2017 г. скончыла з прысваеннем навуковай кваліфікацыі "Даследчык" ў галіне медыцынскіх навук. У 2019 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Псіхаметрычная ацэнка копінг-паводзінаў пры неўратычных і дэпрэсіўных расстройствах» па спецыяльнасці 19.00.04 – Медыцынская псіхалогія.
Працуе ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" на кафедры псіхатэрапіі і клінічнай псіхадыягностыкі з 2008 года. На пасадзе старшага выкладчыка з 2015 г. па 2021 г. З кастрычніка 2021 г. па 2022 г. дацэнт кафедры.
З 1 красавіка 2022 года назначана загадчыкам кафедры.
Дацэнт - з 02.10.2024.
Дасягненні:
За час працы апублікавана больш за 40 навучальна-метадычных і навуковых прац. З'яўляецца аўтарам актаў аб укараненні вынікаў навуковых даследаванняў у навучальны працэс, актаў аб укараненні вынікаў навуковых даследаванняў у лячэбны працэс і рацыяналізатарскіх прапаноў.
Распрацаваны: праграмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ўрачоў агульнага профілю; праграмы дзяржаўных экзаменаў; навучальныя праграмы па дысцыплінах, якія выкладаюцца на кафедры псіхатэрапіі і клінічнай псіхадыягностыкі; праграмы па факультатыўных дысцыплінах. Аўтар сертыфікаваных электронных навучальна-метадычных комплексаў.
У перыяд часу з 2016 па 2020 гады - адказны выканаўца навукова-даследчай работы кафедры псіхатэрапіі і клінічнай псіхадыягностыкі па тэме: "Псіхаметрычная адаптацыя на аснове мадэлі Раша і вызначэнне крытэрыяў інтэрпрэтатыўнасці методык ацэнкі дэпрэсіі, трывогі, асобасных і кагнітыўных парушэнняў".
Павышэнне кваліфікацыі: ДУА "РІВШ" па праграме "Псіхалагічныя аспекты падрыхтоўкі студэнтаў медыцынскіх спецыяльнасцей"; курсы
УА "ГрДМУ" па праграме "Клінічная псіхалогія ў псіхіятрыі і наркалогіі". У перыяд з 2020 да 2021 гг. навучанне па праграме «Дзеці. Бацькі. Партнёры. Траўма развіцця: узнікненне, праява, вылячэнне» (Integrative Embodient Psychotherapy), у 2021 г. па праграме «Псіхатэрапія комплекснага посттраўматычнага засмучэнні».
У 2021 г. прайшла навучанне ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па тэме "Камунікатыўная кампетэнтнасць кіраўніка".
Урач I кваліфікацыйнай катэгорыі, з 2017г. кансультант прафесарскага кансультатыўнага цэнтра. З 2021г. выконвае функцыі галоўнага пазаштатнага спецыяліста па псіхатэрапіі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Член цэнтральнага навукова-метадычнага савета ўніверсітэта, савета медыка-псіхалагічнага факультэта, унутраны аўдытар установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт".
За апошнія 5 гадоў узнагароджана Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў (2018), Падзячным лістом Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (2019), Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (2020).