Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Медыцынскай рэабілітацыі Прафесарска-выкладчыцкі склад
Бут-Гусаім Уладзімір Уладзіміравіч Кандыдат медыцынскiх навук, дацэнт, завуч кафедры
Характарыстыка:

Урач-псіхатэрапеўт, урач рэабілітолаг вышэйшай кваліфікацыі, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры медыцынскай.

У 2009 г. скончыў медыка-псіхалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. З 2009 па 2010 гады праходзіў інтэрнатуру на базе УАЗ «Брэсцкі абласны псіханеўралагічны дыспансэр», дзе прапрацаваў на пасадзе урача-псіхатэрапеўта з размяшчэннем працоўных месцаў у УАЗ «Брэсцкі абласны анкалагічны дыспансэр» і УАЗ «Брэсцкі абласны скурна-венералагічны дыспансэр». З 2014 г. па 2016 г. працаваў урачом-псіхатэрапеўтам прыватнага цэнтра «Псіхатэрапеўтычны цэнтр Сяргея Шыманскага». З 2016 да 2019 гг. навучаўся ў вочнай аспірантуры УА «ГрДМУ». Урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. З 2021 г. - старшы выкладчык, загадчык вучэбнай часткі кафедры. З 2022 г. - дацэнт, загадчык вучэбнай часткі кафедры.

Дасягненні:

Аўтар больш за 100 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у тым ліку аднаго патэнта на вынаходства; дзвюх навучальных праграм; трох інструкцый па ўжыванні; 13 артыкулаў у навуковых часопісах з Пераліку ВАК РБ.

У 2015 годзе атрымаў грант ECNP і прайшоў навучанне па праграме «School of old Age Neuropsychopharmacology» Еўрапейскага каледжа нейрапсіхафармакалогіі, Венецыя (Італія). У 2017 годзе атрымаў грант ACTION і прайшоў навучанне па праграме "Advanced Course on Development of Leadership & Professional Skills for Early Career Psychiatrists" прафесара Norman Sartorius, Вільнюс (Літва).

У 2020 годзе паспяхова абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук па тэме «Медыцынская рэабілітацыя пацыентаў з парэзамі і паралічамі верхняй канечнасці з прычыны мазгавога інсульту і наватвораў галаўнога мозгу» па спецыяльнасці 14.03.11 – аднаўленчая медыцына, спартыўная медыцына, лячэбная фізкультура, курорталогія і фізіятэрапія.

Навуковая дзейнасць прысвечана праблемам спартыўнай псіхафізіялогіі, медыка-псіхалагічнага суправаджэння спартсменаў, аднаўленчай медыцыны.

 

Назад