Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Неўралогіі і нейрахірургіі Прафесарска-выкладчыцкі склад
Доўнар Андрэй Ігаравіч Дацэнт
Характарыстыка:

2008 г. – скончыў з адзнакай УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

2008-2009 гг. – урач-інтэрн хірургічнага аддзялення Установы аховы здароўя «Гродзенская абласная клінічная бальніца».

2009-2011 гг. – урач-хірург Установы аховы здароўя «Свіслацкая цэнтральная раённая бальніца».

2011-2018 гг. – урач-нейрахірург нейрахірургічнага аддзялення Установы аховы здароўя «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г.Гродна».

2014-2017 гг. – завочнае навучанне ў клінічнай ардынатуры на базе ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычный цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі».

2018-2019 гг. – выкладчык-стажор кафедры неўралогіі і нейрахірургіі УА «ГрДМУ».

2019-2022 гг. – асістэнт кафедры неўралогіі і нейрахірургіі УА «ГрДМУ».

2022-2025 гг. – старшы выкладчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі УА «ГрДМУ».

З верасня 2025 па н/у – дацэнт кафедры неўралогіі і нейрахірургіі УА «ГрДМУ».

 

Дасягненні:

З 2019 года па цяперашні час з'яўляецца галоўным пазаштатным спецыялістам па нейрахірургіі Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Доктар вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (2020 г.).

Навуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню чэрапна-мазгавой траўмы і пластыкі дэфектаў костак чэрапа.

Дасягненні: Аўтар больш за 40 друкаваных прац, у тым ліку артыкулаў у навуковых выданнях, якія ўваходзяць у пералік ВАК Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, 4 патэнтаў на вынаходніцтвы. Сааўтар вучэбна-метадычнага дапаможніка на англійскай мове.

У 2024 г.абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «хірургічнае лячэнне дэфектаў костак зводу чэрапа з выкарыстаннем айчыннага кампазіцыйнага матэрыялу на аснове политетрафторэтилена (эксперыментальнае даследаванне)».

Павышэнне кваліфікацыі і стажыроўкі:

«Неадкладная хірургія страўнікава-кішачных крывацёкаў» (г. Мінск, БелМАПА, 2010 г.);

«Унутрычарапныя кровазліцці» (г. Мінск, БелМАПА, 2016 г.);

«Траўмы цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэмы» (г. Мінск, БелМАПА, 2020 г.);

«Тэорыя і методыка педагагічных вымярэнняў» (г. Гродна, РІВШ, 2020 г.);

«Дыягностыка і лячэнне неадкладных станаў у нейрахірургіі» (г.Мінск, БелМАПА, 2024 г.).

 

Назад