Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Агульнай урачэбнай практыкі і паліклінічнай тэрапіі Прафесарска-выкладчыцкі склад
Піцко Дзмітрый Віктаравіч Дацэнт
Характарыстыка:

1998 г. - скончыў з залатым медалём сярэднюю школу №5 г. Гродна. У гэтым жа годзе паступіў у Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

2004 г. - скончыў універсітэт з чырвоным дыпломам. За час вучобы апублікавана 11 студэнцкіх работ, атрымана два дыпломы лаўрэата рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ.

2004–2005 гг. - стажыроўка ў Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы па спецыяльнасці "Тэрапія".

2005–2006 гг. – займаў пасаду галоўнага ўрача амбулаторыі, урача агульнай практыкі Вердаміцкай амбулаторыі Свіслацкага ТМА.

У 2006 годзе паступіў у аспірантуру Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Унутраныя хваробы».

Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме: «Функцыянальны стан эндатэлію, абмен серазмяшчальных амінакіслот і пурынавы метабалізм у пацыентаў з падаграй».

З 2009 г. па 2012 г. працаваў асістэнтам на кафедры шпітальнай тэрапіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

З 2012 г. пачаў працаваць асістэнтам, а затым старшым выкладчыкам кафедры агульнай урачэбнай практыкі і паліклінічнай тэрапіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Са студзеня 2022 г. - дацэнт кафедры АУП і паліклінічнай тэрапіі.

 

Дасягненні:

Урач 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі.

Мае 57 навуковых публікацый, 6 рац. прапаноў.

 

Назад