На кафедры выкладаюцца наступныя вучэбныя дысцыпліны: «Англійская мова», «Нямецкая мова» і «Лацінская мова як фундаментальная мова медыцынскай тэрміналогіі». Гэтыя дысцыпліны з’яўляюцца абавязковымі для вывучэння. Акрамя таго, на кафедры прадугледжаны факультатыўны курс для студэнтаў 2 года навучання – «Англійская мова для медыцынскіх прафесійных зносін»; арганізавана падрыхтоўка спыцыялістаў першай ступені паслядыпломнай адукацыі (аспірантура) па дысцыпліне «Замежная мова»; распрацаваны курсы для прафесарска-выкладчыскага саставу па падрыхтоўцы выкладання спецыяльных дысцыплін на англійскай мове для замежных студэнтаў. Падрыхтавана больш за 80 навукова-метадычных дапаможнікаў, у тым ліку 3 дапаможніка з грыфам Міністэрства адукацыі РБ.
Замежная мова
На кафедры выкладаюцца дзве замежныя мовы: англійская і нямецкая (на працягу шэрагу гадоў выкладалася іспанская і французская мовы). Навучальны працэс накіраваны на падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць замежнымі мовамі як сродкам прафесійнай камунікацыі ў галіне медыцыны (пры чытанні спецыяльнай медыцынскай літаратуры, пісьмовым перакладзе навуковых медыцынскіх тэкстаў і як сродкам камунікацыі ў прафесійнай сферы). Кафедра паставіла ў цяперашні час задачу: цалкам перайсці на навучальныя дапаможнікі, выдадзеныя на кафедры, якія найбольш адпавядаюць патрэбам кафедры. Для студэнтаў вядзецца падрыхтоўка па замежнай мове ў групах магістрантаў, аспірантаў і суіскальнікаў. На кафедры таксама праводзяцца Тыдні англійскай мовы, якія дазваляюць студэнтам праявіць свае творчыя здольнасці і ўдасканальваць навыкі зносін на англійскай мове.
Лацінская мова
Асноўная мэта навучання дысцыпліне "Лацінская мова" – закласці асновы тэрміналагічнай кампетэнтнасці спецыяліста-медыка, здольнага пры вывучэнні медыцынскіх дысцыплін, а таксама ў сваѐй практычнай і навуковай дзейнасці карыстацца медыцынскай тэрміналогіяй грэка-лацінскага паходжання, як у лацінскай, так і у рускай арфаграфіі. Рэалізацыя дадзенай мэты прадугледжвае выкананне наступных задач:
1. навучанне чытанню на лацінскай мове зыходзячы з айчынных традыцый лацінскага вымаўлення;
2. навучанне асновам лацінскай граматыкі, неабходным для разумення і афармлення анатамічных, фармацэўтычных і клінічных тэрмінаў;
3. засваенне прадугледжанага праграмай лексічнага мінімуму ў трох асноўных падсістэмах медыцынскай тэрміналогіі – анатама-гісталагічнай, фармацэўтычнай і клінічнай, а таксама вызначанай колькасці грэчаскіх тэрмінаэлементаў;
4. вывучэнне асноўных мадэляў, спосабаў утварэння і спецыфікі ўтварэння тэрмінаў у трох асноўных падсістэмах медыцынскай тэрміналогіі – анатама-гісталагічнай, фармацэўтычнай і клінічнай;
5. набыццѐ ўменняў перакладу анатамічных, фармацэўтычных і шматслоўных клінічных тэрмінаў на лацінскай мове.
У адпаведнасці з айчыннай традыцыяй логіка-дыдактычная структура курса навучання дысцыпліне "Лацінская мова" грунтуецца на навучанні па трох вядучых падсістэмах медыцынскай тэрміналогіі: анатама-гісталагічнай, клінічнай і фармацэўтычнай. Кафедра распрацавала сваю канцэпцыю арганізацыі навучальнага працэсу па гэтым прадмеце, навучальны працэс поўнасцю грунтуецца на навучальных дапаможніках, распрацаваных выкладчыкамі кафедры.