Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Замежных моў

У навуковыя інтарэсы выкладчыкаў кафедры ўваходзяць наступныя аспекты: метады выкладання замежных моў; сучасныя эфектыўныя тэхналогіі навучання замежным мовам; удасканаленне навучальнага працэсу і павышэнне матывацыі ў прафесійна-арыентаваным выкладанні замежных моў; камунікатыўныя падыходы і інавацыі ў навучальным працэсе. На працягу існавання кафедры супрацоўнікамі было абаронена 8 кандыдацкіх дысертацый і апублікавана вялікая колькасць навуковых прац.

Тэма навуковага праекта: «Аптымізацыя зместу і форм навучання медыцынскай тэрміналогіі і іншамоўнай прафесійнай камунікацыі сучасннага ўрача».