Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Замежных моў Прафесарска-выкладчыцкі склад

Кандрацьеў Дзмітрый Канстанцінавіч

Кандрацьеў Дзмітрый Канстанцінавіч Дацэнт
Тэлефон: +375-29-7833669 e-mail: ,
Характарыстыка:

Кандрацьеў Дзмітрый Канстанцінавіч нарадзіўся 30 студзеня 1951 г. у г. Паўднёва-Сахалінску, Сахалінскай вобласці.

Скончыў з адзнакай перакладчыцкі факультэт Мінскага інстытута замежных моў па спецыяльнасці "перакладчык-рэферэнт нямецкай і англійскай моў, выкладчык нямецкай і англійскай моў" (1976).

Выкладчык нямецкай і англійскай моў Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута (1976-1977).

Выкладчык (1977-1983), старшы выкладчык (1983-1986), дацэнт (1986-1987), загадчык кафедры (1987-2013), дацэнт кафедры (01.01.2014-ц/ч) замежных моў УА “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”.

 

Дасягненні:

Кандыдат філалагічных навук («Субстандартызмы сучаснай нямецкай мовы і праблемы іх перакладу», 1982). Дацэнт (1986). Аўтар больш за 130 навуковых публікацый. Навуковыя даследаванні прысвечаны тэорыі перакладу, медыцынскай тэрміналогіі, методыцы выкладання замежных моў.

Выкладае і выкладаў лацінскую, нямецкую і англійскую мовы. Аўтар больш за 70 вучэбна-метадычных дапаможнікаў па англійскай, нямецкай і лацінскай мовах. Аўтар 7 навучальных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі РБ і ВМА. Па яго вучэбных дапаможніках праводзіцца навучальны працэс па дысцыплінах "Нямецкая мова", "Лацінская мова" на ўсіх факультэтах універсітэта. Падрыхтаваў шэраг тыпавых і навучальных праграм, больш за дзесяць ЭВМК.

Шмат гадоў з'яўляўся членам Цэнтральнай метадычнай камісіі па замежных мовах МАЗ СССР, старшынёй атэстацыйнай камісіі ўніверсітэта, у наш час - член рэдкалегіі ўніверсітэцкага часопіса. Пад яго кіраўніцтвам праведзены шэраг навуковых і навукова-метадычных канферэнцый. У 1988 г. арганізавана Усесаюзная навуковая канферэнцыя загадчыкаў кафедр замежных моў медыцынскіх ВНУ СССР. Пад яго кіраўніцтвам былі пададзены 5 работ на Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ (адна першая катэгорыя, тры другія катэгорыі, адна трэцяя катэгорыя).

Асноўныя працы:

  • Кондратьев, Д.К. Fachdeutsch Medizin = Немецкий язык. Медицина : учеб. пособие для студентов высших медицинских учебных заведений  / Д.К. Кондратьев. – Гродно : ГрГМУ, 2010. – 304 с.
  • Кондратьев, Д. К. Латинский язык [Текст] : учебное пособие для студентов, обучающихся по специальности 1-79 01 01 Лечебное дело : в 3 ч. / Д. К. Кондратьев, Е. Н. Хомич, О. С. Заборовская. – Гродно : ГрГМУ, 2020. – Ч. 1 : Анатомическая терминология. – 164 с ; Ч. 2 : Фармацевтическая терминология. – 175 с ; Ч. 3 : Клиническая терминология. – 212 с.
  • Кондратьев, Д.К. Изучение языков в рамках образовательной политики Евросоюза / Д.К.Кондратьев // Журн. Гродненского гос. мед.унив.-та. – 2010. – № 4(32). - С.109-110.
  • Кондратьев, Д.К. О преподавании медицинской латыни в европейском высшем медицинском образовании / Д.К. Кондратьев // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. – 2018. – Том 16, № 3. – С. 366–369.
  • Субстандартные универсалии и идиоэтнические элементы в немецкой художественной прозе и её русских переводах. - Wiss. Ztschr. Friedrich-Schiller Univ. - Jena, Gesellschaftswiss. R., 33 jg. (1984), H. 5.- S. 633-638.

 

Назад