Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Медыцынскай біялогіі і генетыкі

Ідэалагічная і выхаваўчая работа на кафедры праводзіцца ў адпаведнасці з планам, зацверджаным на пасяджэнні кафедры і ўзгодненым з аддзелам выхаваўчай работы з моладдзю універсітэта.

Адказны за арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы – дацэнт А.І. Левэ.

Выхаванне сацыяльна адаптаванай, рознабакова развітай і маральна сталай, высокапрафесійнай творчай асобы з'яўляецца мэтай ідэалагічнай і выхаваўчай работы кафедры.

Асноўныя напрамкі ідэалагічнай і выхаваўчай работы, якая праводзіцца на кафедры:

  • Правядзенне інфармацыйна-выхаваўчых гадзін са студэнтамі: абмеркаванне актуальных праблем, падзей, якія адбыліся ў нашай краіне і за мяжой, у выглядзе семінараў, дыскусій, гутарак, а таксама этычных нормаў паводзін, існуючых правілаў распарадку і паводзін на кафедры, асноўных палажэнняў Кодэкса карпаратыўнай культуры студэнта і г.д.
  • Куратарская дзейнасць са студэнтамі I-II курсаў: выкладчыкі кафедры выступаюць куратарамі акадэмічных груп (Дрычыц В.А., Леанцюк К.В.).
  • Ўцягванне студэнтаў у навукова-даследчую дзейнасць: непасрэдны ўдзел у пасяджэннях студэнцкага навуковага гуртка (кіраўнік Л.С. Кізюкевіч) спрыяе пашырэнню кругагляду, замацаванню і паглыбленню ведаў, атрыманых у працэсе навучання, а таксама фарміраванню навуковага светапогляду і цікавасці да медыцынскіх навук. Вынікі выкананых студэнтамі навуковых даследаванняў прадстаўляюцца на студэнцкіх навукова-практычных канферэнцыях у краіне і за мяжой.
  • Выхаваўчая праца са слухачамі падрыхтоўчага аддзялення і сярод навучэнцаў школ горада: прапаганда здаровага ладу жыцця; фарміраванне адказнасці, як за навакольнае асяроддзе, так і за самога сябе; развіццё лідэрскіх якасцяў, актыўнай асобаснай і сацыяльнай пазіцыі.
  • Фарміраванне навыкаў прафесійнай дзейнасці: правядзенне адаптацыйных гутарак па фарміраванні маральна-каштоўнасных арыентацый, стымуляванню актыўнай вучэбнай дзейнасці, ўсведамлення значнасці будучай прафесіі, а таксама патрабаванняў неабходных для сацыяльнага і прафесійнага станаўлення будучага спецыяліста.
  • Выступы ў сродках масавай інфармацыі: артыкулы ў газеце ГрДМУ «Эскулап» і інш.
  • Удзел у спартыўна-масавых мерапрыемствах універсітэта.