Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Агульнай урачэбнай практыкі і паліклінічнай тэрапіі

На кафедры займаюцца студэнты 4, 5 і 6 курсаў лячэбнага факультэта, факультэта замежных навучэнцаў, медыка-дыягнастычнага факультэта ў рамках спецыяльнасці "Сястрынская справа" праходзяць паліклінічную практыку студэнты медыка-псіхалагічнага факультэта. У вучэбную праграму "Паліклінічная тэрапія" ўключаны розныя раздзелы ўнутраных хвароб: пульманалогія, кардыялогія, рэўматалогія, нефралогія, гастраэнтэралогія, а таксама неадкладная дапамога ў амбулаторных умовах.

Дысцыпліны кафедры: Паліклінічная тэрапія, Герыятрыя і сястрынская справа

Падрыхтаваны вучэбна-метадычныя планы практычных заняткаў, лекцый, спіс практычных навыкаў для ўсіх субардынатараў-тэрапеўтаў. Распрацаваны і зацверджаны навучальныя праграмы па паліклінічнай тэрапіі.

З 2017г. на кафедры вядзецца падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў праз клінічную ардынатуру па падрыхтоўцы УАП, у тым ліку для замежных студэнтаў.

Супрацоўнікамі кафедры выдадзена 8 навучальных праграм з курсам лекцый па паліклінічнай тэрапіі, факультатыўны цыкл для студэнтаў 4 курса лячэбнага і факультэта замежных навучэнцаў па геранталогіі і герыятрыі, і вытворчай практыцы для студэнтаў 4 курса.

На кафедры за апошнія 5 год выдадзена 4 навучальныя дапаможнікі, з іх 3 з грыфам ВМА. З іх 1 дапаможнік на англійскай мове з грыфам ВМА. Метадычныя рэкамендацыі -1.

Правілы ўнутранага распарадку на кафедры:

З першага дня цыклу студэнту мець абавязкова:

1. халат

2. шапачку

3. маску

4. зменны абутак

5. фанендаскоп