Парадак прыёму для замежных грамадзян
Парадак прыёму для замежных грамадзян
Палажэнне аб парадку прыёму замежных грамадзян у клінічную ардынатуру
Тэрмін навучання ў клінічнай ардынатуры складае ад 2 да 5 гадоў. Пры ўмове паспяховага завяршэння ўсяго курсу навучання выдаецца пасведчанне аб праходжанні падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры з указаннем спецыяльнасці.
Кошт навучання ў 2020-2021 навучальным годзе:
№ п/п |
Форма навучання Спецыяльнасць |
Кошт навучання на 2020-2021 навучальны год (даляры ЗША) * |
1 |
Дзённая форма навучання |
|
1.1 |
Тэрапеўтычныя спецыяльнасці |
2600 |
1.2 |
Хірургічныя спецыяльнасці |
2800 |
* Аплата ажыццяўляецца ў беларускіх рублях па курсе долара ЗША, устаноўленага Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на дзень аплаты. |
Дакументы для паступлення ў клінічную ардынатуру:
- заяву аб прыёме на навучанне з указаннем спецыяльнасці;
- дыплом аб вышэйшай медыцынскай адукацыі (арыгінал і копія);
- дадатак да дыплома ў форме выпіскі з экзаменацыйнай ведамасці аб вывучаных прадметах і атрыманых ацэнках /балах (арыгінал і копія);
- пасведчанне аб прызнанні замежнага дакумента аб адукацыі (экспертызу дакументаў ажыццяўляе аддзел прызнання дакументаў РІВШ, адрас: вул. Маскоўская 15-219, 220007 г. Мінск, www.nihe.bsu.by)
- копіі дакументаў, якія пацвярджаюць медыцынскую дзейнасць, завераныя ва ўстаноўленым парадку (пры наяўнасці стажу працы);
- медыцынскае заключэнне, выдадзенае тэрытарыяльнай арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (пасля праходжання абавязковага медыцынскага абследавання па кірунку ВНУ);
- 3 фатаграфіі памерам 3x4 см;
- дакумент, які сведчыць асобу, прад'яўляецца абітурыентам асабіста (+копія з перакладам на рускую мову).
Да пералічаных дакументаў, выкананых на замежнай мове, адначасова прыкладаецца іх пераклад на беларускую або рускую мову, засведчаны ў натарыяльным парадку.
Пры паступленні замежныя грамадзяне праходзяць тэставанне па рускай мове і прадметах спецыяльнасці. Залічэнне ў клінічную ардынатуру ажыццяўляецца на працягу навучальнага года.
Пералік спецыяльнасцяў,
па якіх праводзіцца навучанне ў клінічнай ардынатуры:
|
|
Куды звярнуцца?
Інфармацыя аб структурным падраздзяленні, які працуе з замежнымі грамадзянамі
Для атрымання запрашэння на навучанне:
аддзел міжнародных сувязяў,
вул. Горкага 80, каб.123, тэл.+375 152 446812,
e-mail: ief@grsmu.by
Для паступлення на 1 курс:
факультэт замежных навучэнцаў,
вул. Горкага 80, каб.231, тэл.: +375 152 44 68 24, 44 68 42
e-mail: foreign@grsmu.by
Пры пераходзе з іншай ВНУ:
факультэт замежных навучэнцаў,
вул. Горкага 80, каб.231, тэл.: +375 152 44 68 24, 44 68 42
e-mail: foreign@grsmu.by
Для паступлення ў клінічную ардынатуру:
клінічная ардынатура,
вул. Горкага 80, каб.218, тэл.: +375 152 44 67 19
e-mail: klinord@grsmu.by
Для афармлення рэгістрацыі ў органах унутраных спраў:
факультэт замежных навучэнцаў,
вул.Горкага 80, каб.231, тэл.:: +375 152 44 68 24, 44 68 42
e-mail: foreign@grsmu.by
Для паступлення на падрыхтоўчае аддзяленне:
вул.Горкага, 81,каб. 119, тэл.: +375 152 68 09 88
email: fdp@grsmu.by