Гулінская Вольга Віктараўна
Характарыстыка:
Званне, ступень - дацэнт, кандыдат медыцынскіх навук.
У 1999 годзе скончыла лячэбна-прафілактычны факультэт установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытута".
У 1999–2000 гг. прайшла інтэрнатуру па эндакрыналогіі на базе ўстановы аховы здароўя "Гродзенская абласная клінічная бальніца".
З 2000 да 2007 гг. працавала лекарам эндакрынолагам 1-га тэрапеўтычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя "Слонімскае тэрытарыяльнае медыцынскае аб'яднанне".
З 2007 да 2009 гг. навучалася ў клінічнай ардынатуры па спецыяльнасці «Эндакрыналогія». Вучобу сумяшчала з працай асістэнтам на кафедры дэрматавенералогіі з курсам эндакрыналогіі. Пасля заканчэння клінічнай ардынатуры займала пасаду асістэнта кафедры шпітальнай тэрапіі па курсе эндакрыналогіі (цяпер 1-я кафедра ўнутраных хвароб).
У 2011–2015 гг. навучалася ў аспірантуры. У снежні 2015 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю. 2015 г. – прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук.
З 2017 г. па цяперашні час - дацэнт 1-й кафедры ўнутраных хвароб установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт".
2019 г. – прысвоена вучонае званне дацэнт.
Сфера навуковых інтарэсаў: эндакрыналогія (дыябеталогія, тыраідалогія, паталогія наднырачнікаў і гіпаталама-гіпафізарнай сістэмы, атлусценне).
На кафедры выконвае абавязкі ўпаўнаважанага па якасці (з 2016 г. да гэтага часу).
Урач-эндакрынолаг першай кваліфікацыйнай катэгорыі (2017 г.).
Лячэбную работу выконвае на базе ўстановы аховы здароўя "Гродзенская універсітэцкая клініка", кансультуе пацыентаў эндакрыналагічнага профілю.
Дасягненні:
Навучанне ў клінічнай ардынатуры ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" з 01.09.2007 года па 31.08.2009 года па спецыяльнасці - эндакрыналогія. Прысвоена кваліфікацыя лекара - эндакрынолага, пасведчанне да дыплома А №0089830.
У 2015 годзе скончыла навучанне ў аспірантуры (01.09.2011 – 24.12.2015) ва ўстанове адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” па спецыяльнасці “Эндакрыналогія”. Прысвоена навуковая кваліфікацыя "Даследчык" ў галіне медыцыны, дыплом ДД №0004173.
У 2015 годзе абараніла дысертацыю па тэме: «Цукровы дыябет 2-га тыпу і інсулінарэзістэнтнасць: асаблівасці развіцця пры хранічным гепатыце С» па спецыяльнасці 14.01.02 – эндакрыналогія. Кандыдат медыцынскіх навук ад 23 снежня 2015 года.
Кіравала 5 навуковымі студэнцкімі работамі (НДРС), прадстаўленымі на Рэспубліканскі конкурс: у 2009 г. НДРС на Рэспубліканскім конкурсе ўдастоена дыплома 2 катэгорыі, у 2018 г. – 3 катэгорыі.
Аўтар і суаўтар больш за 65 навуковых публікацый, сааўтар 9 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, у тым ліку 1 навучальны дапаможнік з грыфам Вучэбна-метадычнага аб'яднання па вышэйшай медыцынскай, фармацэўтычнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, 1 электроннага вучэбна-метадычнага комплексу па спецыяльнасці «Эндокін на вынаходства, 1 інструкцыі па прымяненні, 29 рацыяналізатарскіх прапаноў, 14 актаў укараненняў.
Павышэнне кваліфікацыі і стажыроўкі:
Павышэнне прафесійнага ўзроўню ў Беларускім дзяржаўным інстытуце ўдасканалення ўрачоў з 02.01.2000 года па 28.02.2000 года па тэме: "Клінічная дыягностыка і лячэнне эндакрынных захворванняў", на працягу 2-х месяцаў.
У дзяржаўнай установе адукацыі "Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі" з 07.02.2005 па 18.02.2005 па тэме: "Клінічная дыябеталогія і атлусценне".
З 10.06.2013 па 10.07.2013 прайшла навучанне на курсе павышэння кваліфікацыі: «Клінічная дыябеталогія і паталогія шчытападобнай залозы» ў дзяржаўнай установе адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі».
З 14.05.2018 па 08.06.2018 павышэнне кваліфікацыі на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі" па тэме: "Дыягностыка і лячэнне эндакрынных захворванняў".
Навучанне ў дзяржаўнай установе адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» з 24.09.2018 па 05.10.2018 па тэме: «Інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе кіраванай самастойнай працы студэнтаў».
Курсы павышэння кваліфікацыі ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" з 24.01.2022 па 04.02.2022 па тэме: "Неадкладныя станы пры захворваннях унутраных органаў".
Курсы павышэння кваліфікацыі ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" з 13.06.2022 па 24.06.2022 па тэме: "Актуальныя пытанні дыягностыкі і лячэння захворванняў органаў эндакрыннай сістэмы".
Сяброўства ў навуковых, клінічных і іншых арганізацыях:
• член грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя ўрачоў»;
• член Беларускага грамадскага медыцынскага аб'яднання «Эндакрыналогія і Метабалізм»;
• член Беларускага таварыства эндакрынолагаў.
Узнагароды:
• Ганаровая грамата ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (2016 г.);
• Ганаровая грамата ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” (2017 г.).
• Ганаровая грамата Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў (2022 г.);
• Ганаровая грамата галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама (2025 г.).