Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры 1-я кафедра ўнутраных хвароб Прафесарска-выкладчыцкі склад
Аўсянiк Алена Сяргееўна Дацэнт
Характарыстыка:

Адукацыя: У 2005 г. з адзнакай закончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, лячэбна-прафілактычны факультэт. У 2005–2006 гг. прайшла інтэрнатуру па ўнутраных хваробах на базе Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы.

Аспірантура: З 2006 г. – аспірант кафедры шпітальнай тэрапіі (з 2012 г. – 1-я кафедра ўнутраных хвароб), спецыяльнасць «Кардыялогія».

Акадэмічная кар’ера: Асістэнт 1-й кафедры ўнутраных хвароб (2009–2013). З 2013 г. – дацэнт гэтай кафедры. У 2010 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па кардыялогіі на тэму: «Характарыстыка цыркадных рытмаў сардэчнай дзейнасці ў хворых на артэрыяльную гіпертэнзію з пароксізмамі фібрыляцыі перадсэрдзяў».

 

Дасягненні:

Навуковыя інтарэсы: Хранамедыцына, вывучэнне парушэнняў сутачных рытмаў сардэчнай дзейнасці ў пацыентаў кардыялагічнага профілю і магчымасці іх карэкцыі. Аўтар 64 навуковых і 5 вучэбна-метадычных публікацый, у тым ліку 17 артыкулаў у рэцэнзаваных часопісах, 3 манаграфій, 3 вучэбных дапаможнікаў з грыфам вучэбна-метадычнага аб’яднання і 2 патэнтаў Рэспублікі Беларусь.

Клінічныя інтарэсы: Рэўматалогія і кардыялогія. Урач першай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Прафесійныя супольнасці: Член Беларускага таварыства рэўматолагаў, Беларускай асацыяцыі ўрачоў.

Дадатковыя абавязкі: Адказная за сімуляцыйнае навучанне і АСКЭ на кафедры; каардынуе, плануе, арганізуе і кантралюе адукацыйны працэс.

 

Назад