Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры 1-я кафедра ўнутраных хвароб Прафесарска-выкладчыцкі склад
Пырачкiн Уладзiмiр Miхайлавiч Прафесар
Характарыстыка:

У 1977 годзе скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут.

У перыяд з 2001 па 2020 гг. – загадчык 1-й кафедры ўнутраных хвароб УА «ГрДМУ».

З 2020 года і па цяперашні час – прафесар 1-й кафедры ўнутраных хвароб УА «ГрДМУ».

 

Дасягненні:

У 2001 годзе скончыў навучанне ў дактарантуры.

У 2003 годзе паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю.

Прысвоена вучоная ступень доктара медыцынскіх навук па спецыяльнасці «кардыялогія». Прысвоена вучонае званне прафесара.

За значны ўклад у развіццё аховы здароўя ўзнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя» (2005 г.).

Старшыня абласнога таварыства тэрапеўтаў.

Член Прэзідыума Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў і тэрапеўтаў.

Член спецыялізаваных дысертацыйных саветаў па кардыялогіі пры Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце і Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры «Кардыялогія».

Навуковыя інтарэсы засяроджаны ў галіне кардыялогіі і нефралогіі.

Лячэбная работа

Доктар найвышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Клінічную працу ажыццяўляе на базе кардыялагічнага аддзялення №1 УАЗ «Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр».

 

Назад