Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Неўралогіі і нейрахірургіі

Супрацоўнікі кафедры неўралогіі і нейрахірургіі вядуць высокакваліфікаваную кансультатыўную і лячэбную работу на базах розных устаноў аховы здароўя г. Гродна: УАЗ "Гродзенская абласная клінічная бальніца», УАЗ "Гродзенская абласная дзіцячая клінічная бальніца», УАЗ «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна», УАЗ «Гарадская клінічная бальніца №3 г. Гродна», УАЗ "Гродзенская абласная клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі». З'яўляюцца кансультантамі ў прафесарскім кансультатыўным цэнтры УА "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт».

Асноўнай клінічнай базай кафедры з'яўляецца УАЗ «Гродзенская ўніверсітэцкая клініка», дзе знаходзіцца неўралагічнае аддзяленне на 70 ложкаў.

Кансультанты – загадчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі, д.м.н., прафесар, урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Кулеш Сяргей Дзям'янавіч, к.м.н., дацэнт, урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Аўдзей Галіна Міхайлаўна, к.м.н., дацэнт, урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Ціменава Святлана Васільеўна, к.м.н., ст. выкладчык, урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Аганесян Андранік Асатуравіч.

Лячэбную працу ў аддзяленні выконваюць старшы выкладчык, урач 2 кваліфікацыйнай катэгорыі Мальеўская Аляксандра Сяргееўна і старшы выкладчык, урач 2 кваліфікацыйнай катэгорыі Шабунька Анастасія Ігараўна.

Клінічнай базай кафедры па дзіцячай неўралогіі з'яўляецца УАЗ "Гродзенская абласная дзіцячая клінічная бальніца», дзе разгорнута неўралагічнае аддзяленне на 40 ложкаў.

Кансультатыўную і лячэбную дапамогу тут аказвае к.м.н., дацэнт Анегін Яўген Васільевіч.

Клінічнай базай з'яўляецца таксама УАЗ "Гродзенская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі», дзе маецца нейрахірургічнае аддзяленне на 55 ложкаў і неўралагічнае аддзяленне на 30 ложкаў.

Лячэбную і кансультатыўную дапамогу ў нейрахірургічным аддзяленні аказвае к.м.н., дацэнт, урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Доўнар Андрэй Ігаравіч.

Клінічнай базай кафедры з'яўляецца УЗ «Гарадская клінічная бальніца №3 г. Гродно», дзе знаходзіцца аддзяленне неўралогіі на 65 ложкаў.

Лячэбную працу ў аддзяленні неўралогіі выконвае асістэнт Анціпіна Кацярына Алегаўна.