Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Неўралогіі і нейрахірургіі Прафесарска-выкладчыцкі склад
Аўдзей Галіна Міхайлаўна Дацэнт
Характарыстыка:

З адзнакай скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Па размеркаванні працавала выкладчыкам нервовых хвароб у Жалудоцкім медыцынскім вучылішчы (Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён).

З 1987 па 1988 гг. – урач-неўрапатолаг паліклінікі № 3 г. Гродна.

У 1988 г. – клінічны ардынатар, з 1989 г. - асістэнт кафедры нервовых хвароб, з красавіка 2004 г. – дацэнт кафедры неўралогіі і нейрахірургіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

У 1997 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Клініка-імуналагічныя ўзаемаадносіны ў хворых неўралагічнымі праявамі паяснічнага астэахандрозу пры ўжыванні некаторых метадаў лячэння».

 

Дасягненні:

Аўтар 6 метадычных рэкамендацый і 180 друкаваных навуковых прац.

На высокім узроўні праводзіць семінарскія заняткі са студэнтамі лячэбнага, медыка-псіхалагічнага, медыка-дыягнастычнага факультэтаў, дэманструе хворых з неўралагічнай сімптаматыкай. Урач вышэйшай катэгорыі па спецыяльнасці “Неўралогія". Аказвае кансультатыўную дапамогу ў неўралагічным і іншых аддзяленнях Гродзенскай універсітэцкай клінікі, абласной паліклініцы, у неўралагічных аддзяленнях іншых стацыянараў горада і паліклінік, у прафесарска-кансультатыўным цэнтры. Пастаянна павышае свой прафесійны ўзровень шляхам чытання літаратуры па спецыяльнасці, а таксама на курсах павышэння кваліфікацыі. Рэгулярна ўдзельнічае ў навуковых канферэнцыях і з'ездах па спецыяльнасці і сумежных дысцыплінах, якія праводзяцца ў рэспубліцы і за яе межамі.

 

Назад