Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Паталагічнай анатоміі Прафесарска-выкладчыцкі склад
Басінскі Віктар Анатольевіч Загадчык кафедры
+375-152-552269
Характарыстыка:

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1975 г.). Клінічны ардынатар, асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры паталагічнай анатоміі ГДМІ (1975-2000 гг.). Загадчык кафедры паталагічнай анатоміі з курсам судовай медыцыны ГрДМУ (2000-ц/ч).

 

Дасягненні:

Кандыдат медыцынскіх навук (1985 г.). Доктар медыцынскіх навук (Патамарфоз захворванняў шчытападобнай залозы ў жыхароў Гродзенскай вобласці (Беларусь), 2003). Аўтар звыш 190 навуковых і метадычных публікацый, 1 манаграфіі і 8 рацпрапаноў. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 2 кандыдацкія дысертацыі. Навуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню перадпухлінных працэсаў, анкамарфалогіі, паталогіі шчытападобнай залозы, прагнастычнай значнасці фактараў імуннага адказу пры дысгарманальных станах і запаленчых захворваннях, а таксама выкарыстанню і ўкараненню сучасных малекулярна-біялагічных метадаў у паталагічнай анатоміі.

Кіраўнік клінічнай базы абласнога паталагаанатамічнага бюро.

Урач-паталагаанатам вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Неаднаразова праходзіў курсы спецыялізацыі і ўдасканалення ў г. Маскве, Ленінградзе, Мінску, замежную стажыроўку ў г. Беластоку. Актыўна прымае ўдзел у павышэнні кваліфікацыі ўрачоў, арганізуючы навукова-практычныя семінары для паталагаанатамаў вобласці, гарадскія клініка-анатамічныя канферэнцыі. На базе створанага кафедральнага музея праводзіцца выхаваўчая работа сярод навучэнцаў школ, вучылішчаў, каледжаў г. Гродна па прапагандзе здаровага ладу жыцця.

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі МЗ РБ і Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. У 2004 г. намінаваўся ў ліку групы аўтараў Інстытутам біяхіміі НАНБ на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне біялагічных, медыцынскіх і сельскагаспадарчых навук за «Цыкл работ па некаферментнай вітаміналогіі і эндакрынапатыях».

 

Назад