Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Агульнай урачэбнай практыкі і паліклінічнай тэрапіі

Ідэалагічная і выхаваўчая работа на кафедры паліклінічнай тэрапіі праводзіцца згодна з планам, складзеным i зацверджаным на пасяджэнні кафедры. Адказнай за арганізацыю правядзення гэтай працы прызначаная Смірнова Л.Н.

У плане вызначаны мэты і задачы выхаваўчай работы.

Мэты ідэалагічнай і выхаваўчай работы на кафедры паліклінічнай тэрапіі:

  1. Выхаванне ў студэнтаў пачуццяў патрыятызму, нацыянальнага гонару і беражлівых адносін да культурных і гістарычных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
  2. Выхаванне маральных якасцей і фарміраванне маральна-этычных каштоўнасцей у студэнтаў у сферы медыцынскай дзейнасці.
  3. Развіццё і ўмацаванне грамадзянскай адказнасці ў супрацоўнікаў кафедры.
  4. Павышэнне значнасці здаровага ладу жыцця сярод студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта.

Задачы ідэалагічнай і выхаваўчай работы на кафедры паліклінічнай тэрапіі:

  1. Фарміраванне ў студэнтаў пэўнай сістэмы палітычных каштоўнасцей, ідэалаў і норм, ведаў і досведу, назапашаных у грамадстве.
  2. Інфармаванне студэнтаў, якія праходзяць навучанне на кафедры паліклінічнай тэрапіі, па асноўных пытаннях ідэалагічнай і выхаваўчай накіраванасці.
  3. Прывіццё студэнтам навыкаў культуры зносін, вядзення канструктыўнага дыялогу.
  4. Фарміраванне здаровага ладу жыцця студэнтаў медуніверсітэта шляхам шырокага асвятлення праблем алкагалізму, курэння і наркаманіі ў аспекце іх уплыву на развіццё захворванняў унутраных органаў.
  5. Каардынацыя дзейнасці кафедры, структурных падраздзяленняў універсітэта і лячэбна-прафілактычных устаноў, якія з'яўляюцца базамі кафедры, у дасягненні мэт ідэалагічнай і выхаваўчай работы.
  6. Актыўны ўдзел супрацоўнікаў кафедры ў агульнагарадскіх, універсітэцкіх мерапрыемствах ідэалагічнага, культурна-масавага і спартыўна-аздараўленчага характару.
  7. Узмацненне згуртаванасці кафедры і ўмацаванне ўзаемаадносін паміж супрацоўнікамі.
  8. Павышэнне аўтарытэту кафедры сярод структурных падраздзяленняў універсітэта, лячэбна-прафілактычных устаноў, якія з'яўляюцца базамі кафедры, і насельніцтва горада.
  9. Выступленне супрацоўнікаў кафедры ў сродках масавай інфармацыі па пытаннях гігіенічнага выхавання і фарміравання ЗЛЖ у насельніцтва.