Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Рускай і беларускай моў Навіны і аб'явы

Алімпіяда па беларускай мове

28 трауня 2021 — 13:25

Ужо стала добрай традыцыяй на кафедры рускай і беларускай моў заканчваць навучальны семестр алімпіядай па беларускай мове. Гэтым разам якасцю сваіх ведаў паспрачаліся студэнты педыятрычнага і медыка-псіхалагічнага факультэтаў. Прыемна адзначыць высокі ўзровень падрыхтоўкі канкурсантаў.

Ну а пераможцамі сталі наступныя першакурснікі:

1 месца – Гуцэвіч Лізавета (4 гр. МПФ);

2 месца – Міцкевіч Ганна (9 гр. ПФ);

3 месца – Лагун Настасся (3 гр. МПФ).

Віншуем!

Назад