Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Сацыяльна-гуманітарных навук Прафесарска-выкладчыцкі склад
Грэсь Сяргей Міхайлавіч Дацэнт
Характарыстыка:

1991 г. – скончыў Ваўкавыскае педагагічнае вучылішча з прысваеннем кваліфікацыі «настаўнік пачатковых класаў». 1991 г. - прыняты на працу настаўнікам пачатковых класаў у сярэднюю школу № 4 горада Ваўкавыска. 1991-1997 гг. - навучаўся на гістарычным факультэце ГрДУ імя Я.Купалы, пасля заканчэння якога атрымаў кваліфікацыю "гісторык, выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін". 1997 г. - прысвоена кваліфікацыя "настаўнік вышэйшай катэгорыі". 2000–2004 гг. - навучаўся ў аспірантуры ГрДУ імя Я. Купалы па спецыяльнасці "Айчынная гісторыя". 2007 г. - абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі ў Мінску. Пасля паспяховай абароны дысертацыі атрымаў вучоную ступень кандыдата гістарычных навук. 2006–2010 гг. - выкладчык сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у тэхналагічным каледжы УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт" ім. Я. Купалы. 2008–2010 гг. - старшыня цыклавой камісіі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін дадзенага каледжа. З 2008 г. па сумяшчальніцтву працаваў ва УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» выкладчыкам кафедры гуманітарных навук. 2010 г. - ц/ч - выкладчык, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных навук ГрДМУ. 2014 г. - атрымаў вучонае званне дацэнт ВАК Рэспублікі Беларусь.

Дасягненні:

Аўтар 70 навуковых прац, у тым ліку 1 дапаможнікі і 1 манаграфіі. Стварыў 3 ЭВМК («Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы», «Сацыялогія» (у сааўтарстве з Сявенка Ю.С., «Сацыялогія здароўя). З'яўляецца адказным за СНТ на кафедры сацыяльна-гуманітарных навук. Кіраўнік больш за 50 студэнцкіх навуковых артыкулаў, 8 работ прадстаўлены на рэспубліканскі конкурс студэнцкіх работ. Некалькі прац адзначаны дыпломамі 1, 2, 3 ступені. 2016 г. - узнагароджаны Ганаровай Граматай універсітэта. 2017 г. - падзяка аддзела па рабоце з моладдзю.

 

Назад