Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Фармакалогіі імя прафесара М.У.Караблёва Прафесарска-выкладчыцкі склад
Удавічэнка Уладзімір Пятровіч Дацэнт
Тэлефон: +375-152-62-17-25 email:
Характарыстыка:

Званне, ступень - дацэнт, кандыдат медыцынскіх навук.

1977 - 1983 гг. - студэнт лячэбнага факультэта УА "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут".

1983 – 1984 гг. - выкладчык фармакалогіі Мазырскага медыцынскага вучылішча.

1983 – 1984 гг. - тэрапеўт у паліклініцы і лекар хуткай дапамогі г. Мазыр (па сумяшчальніцтве).

1984 - 2000 гг. – асістэнт кафедры фармакалогіі УА «Гродзенскі дзяржударавы медыцынскі ўніверсітэт».

Дацэнт кафедры фармакалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (з 2000 г).

Дысертацыя на тэму «Проціарытмічная актыўнасць некаторых новых вытворных дэкагідрахіноліну» абаронена ў Яраслаўскім медыцынскім інстытуце (Расія) (1990). Прысвоена ступень кандыдата медыцынскіх навук.

 

 

Дасягненні:

Атрымліваў гранты Аргкамітэтаў кангрэсаў за работы па клінічнай фармакалогіі для ўдзелу ў міжнародных кангрэсах па клінічнай фармакалогіі ў Аргенціне (1996 г.), Германіі (1997 г.), Італіі (2000 г.), ЗША (2002 г.). На міжнародных кангрэсах па клінічнай фармакалёгіі ў Аргентыне (1996 г.) і ЗША (2002 г.) быў адзіным прадстаўніком РБ і адзіным удзельнікам ад СНД, які атрымаў трэвэл-грант.

Прадстаўнік ад Беларусі на ўстаноўчым з'ездзе Міжнароднага Таварыства па Медыцыне Залежнасцяў (ISAM, цэнтр - Calgary, Canada), які праходзіў у ЗША, (1999).

Галіна навуковых інтарэсаў: супрацьарытмічная актыўнасць новых прадуктаў арганічнага сінтэзу і лекавых раслін, фармакаэпідэміялагічныя і фармакаэканамічныя даследаванні лекавых сродкаў (галоўным чынам, кардыялагічных).

З'яўляецца аўтарам больш за 150 друкаваных работ (часопісы РБ, Расіі, Polish Journal of Pharmacology, Progress in Health Science, зборнікі навуковых артыкулаў, абстракты канферэнцый СНД і далёкага замежжа) і 2 патэнтаў.

Аўтар вядомай не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі кнігі (падручнік/даведнік) “Фармакалогія і фармакатэрапія”, якая вытрымала за два дзесяцігоддзі 9 выданняў.

Неаднаразова і на рэгулярнай аснове праходзіў курсы павышэння кваліфікацыі ў дзяржаўнай установе адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы" і БелМАПА.

Неаднаразова браў удзел ва ўнутрывузаўскіх, рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях.

Аўтар блога (www.pharmaterra.ru) – навіны фармакалогіі і фармакатэрапіі.

 

Назад