Універсітэт Структура ўніверсітэта Факультэты Медыка-псiхалагiчны Навіны і аб'явы

Сустрэча з рэктарам

13 сакавіка 2020 — 10:41

11 сакавіка адбылася традыцыйная ўжо сустрэча рэктара УА "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», прафесара Сняжыцкага В.А. з актывам медыка-псіхалагічнага факультэта.

Падчас сустрэчы Віктар Аляксандравіч засяродзіў увагу на нізкай паспяховасці некаторых студэнтаў па шэрагу прадметаў, што ў канчатковым выніку адбіваецца на прафесійным узроўні доктара ў будучай яго дзейнасці. Не павінна быць падзелу на патрэбныя і непатрэбныя дысцыпліны, паколькі ў рэальным жыцці праца доктара часта бывае звязаная не толькі з асноўнай спецыяльнасцю, але і з сумежнымі ёй.

Таксама Віктар Аляксандравіч падзяліўся думкамі аб неабходнасці кожнаму студэнту займацца ў кафедральных навуковых гуртках, часцей карыстацца паслугамі ўніверсітэцкай бібліятэкі, чытаць у якасці дадатковай літаратуры профільныя медыцынскія часопісы.

Напрыканцы размовы рэктарам былі дадзены вычарпальныя адказы на шэраг пастаўленых студэнтамі пытанняў. Студэнты і дэканат медыка-псіхалагічнага факультэта падзякавалі Віктару Аляксандравічу за змястоўную гутарку і выказалі надзею, што такія сустрэчы будуць працягвацца і надалей.

Назад