Універсітэт Структура ўніверсітэта Кіраўніцтва
Болтач Андрэй Віктаравіч Першы прарэктар
+375 152 44 67 43; email:
Характарыстыка:

У 2004 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «Лячэбная справа».

2004 – 2005 гг. – урач-стажор аддзялення анестэзіялогіі і рэаніматалогіі УАЗ «Мінская абласная клінічная бальніца».

2005 – 2006 гг. – урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг ЦРБ г. Дзяржынск Мінскай вобласці.

2006 – 2009 гг. – аспірант кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

2009 – 2015 гг. – асістэнт кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

2015 г. - н/у – дацэнт кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

2019 – 2023 гг. – дэкан лячэбнага факультэта УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

З красавіка 2023 г. па цяперашні час - першы прарэктар УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

 

Дасягненні:

Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.

2009 г. – лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2010 годзе абараніў дысертацыю па спецыяльнасці «Кардыялогія» (тэма: «Стан кіслародтранспартнай функцыі крыві і функцыі эндатэлю ў хворых з бязболевай ішэміяй міякарда, магчымыя шляхі карэкцыі»).

 

Курсы павышэння кваліфікацыі:

  • Анестэзіялогія і рэаніматалогія (БелМАПА, 2004 г.);
  • Тэрапія (БелМАПА, 2010 г.);
  • Неадкладныя станы ў клініцы ўнутраных хвароб (БелМАПА, 2015 г.);
  • Псіхалогія канфліктаў (ГрДМУ, 2018);
  • Барацьба з карупцыяй (Акадэмія Упраўлення пры Прэзідэнце РБ, 2021);
  • Дыягностыка і лячэнне парушэнняў рытму і праводнасці сэрца (ГрДМУ, 2021).

У красавіку 2015 года прысвоена першая кваліфікацыйная катэгорыя - урач.

Куратар клінічных аддзяленняў тэрапіі, анестэзіялогіі і рэанімацыі, інфекцыйнага ў ДУ «1134 Ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

Апублікавана больш за 70 навуковых прац. Атрыманы 24 пасведчанні на рацыяналізатарскія прапановы, 22 акты аб укараненні вынікаў навуковых даследаванняў у лячэбную практыку. З'яўляецца суаўтарам вучэбна-метадычнага дапаможніка для студэнтаў медыка-дыягнастычнага факультэта «Функцыянальная дыягностыка найбольш частых захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы» (2014 г.), а таксама суаўтар электронных вучэбна-метадычных комплексаў па дысцыпліне «Асновы догляду хворых» (2014, (2014, 2019, 2022) для розных факультэтаў.

У 2018 г. аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2020 г. абвешчана Падзяка Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

У 2020 г. узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

У 2022 г. занесены на Дошку Гонару супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

 

Назад