Гурын Андрэй Леанідавіч, дэкан факультэта, прытрымліваецца даволі выразных і ўстояных поглядаў:
«Калі ў 2006 годзе я стаў дэканам педыятрычнага факультэта, мяне апаноўвала мноства сумненняў, бо я зусім не ведаў спецыфіку выкладання і выхавання будучых урачоў-педыятраў. Ды і самі пацыенты ў нас зусім незвычайныя. Дзеці — гэта асаблівы кантынгент, яны такія падобныя на нас, але ўсё ж такі яны дзеці. Ім патрэбна іншая ежа, іншы распарадак дня, яны вельмі хутка мяняюцца і хварэюць, на жаль, часта і па-іншаму. Таму наша самая галоўная задача за шэсць гадоў навучання з учорашніх школьнікаў зрабіць кваліфікаваных урачоў-педыятраў. Падчас хваробы дзіцяці трэба павышаная ўвага і клопат, праява любові і спачування. Педыятр — гэта лад жыцця і, каб вылечыць дзіця, адных медыцынскіх ведаў недастаткова. Без фальшывай сціпласці можна сказаць, наш факультэт унікальны. Цяпер мы годна працягваем справу, пачатую ў 70-х гадах мінулага стагоддзя і спадзяемся, што ўсе студэнты, якія паступаюць да нас, шчыра і з чыстым сэрцам хочуць дапамагаць дзецям».
Гісторыя станаўлення
Першапачаткова ў нашым універсітэце не існавала такога паняцця, як педыятрычны факультэт. Урачы-педыятры раслі і назапашвалі веды на лячэбным факультэце.
У 1968 г. вылучана першая педыятрычная група субардынатараў. Гэта былі студэнты, якія атрымалі размеркаванне ўрача-педыятра. Навучанне доўжылася тры месяцы на кафедры педыятрыі. У далейшым была створана гадавая субардынатура па педыятрыі, на навучанне ў якой фарміраваліся 1-2 студэнцкія групы. Выпадковыя людзі туды не траплялі. Паспяховасць студэнтаў была важным крытэрыем. Асаблівая ўвага надавалася вынікам здачы экзамену па педыятрыі на пятым курсе. Здзейсніць мару стаць дзіцячымі ўрачамі маглі толькі тыя студэнты, якія атрымалі на экзамене адзнаку «выдатна». Ім давалі адпаведную рэкамендацыю, і, стаўшы субардынатарам, цэлы год прысвячалі вывучэнню дзіцячых хвароб.
Так склалася гістарычна, што размеркаванне будучыя ўрачы-педыятры атрымлівалі па Гродзенскай і Брэсцкай вобласці.
З субардынатараў-педыятраў сталі арганізатарамі аховы здароўя В.М. Зеневіч, І.М. Логач, С.А. Корнікава. Займаліся навуковай працай і абаранілі кандыдацкія дысертацыі Н.І. Чарняк, В.С. Маланава, Э.К. Капітонава, К.У. Вільчук, Т.А. Якута, С.А. Лялікаў, Н.С. Парамонава (Вераксіч), А.І. Пальцава, Л.М. Ролавец, Н.І. Янкоўская, М.П. Алдохіна, В.Ф. Пыжык, Р.М. Кулак, Л.М. Гурына, А.В. Глуткін, Т.С. Пратасевіч, М.Г. Мыслівец, Н.В. Томчык, А.А. Канюх, А.М. Бердаўская, А.А. Карчэўскі, А.В. Іванцоў, В.А. Гарустовіч. Працуюць выкладчыкамі медыцынскіх вучылішчаў А.І. Сямёнава, І.С. Сарлай. К.У. Вільчук узначальваў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця».
Адкрыццё факультэта
І вось, прайшоўшы такі доўгі шлях, але так і не маючы свайго асобнага факультэта, было прынята важнае рашэнне.
У 1979 г. у адпаведнасці з Пастановай Цэнтральнага Камітэта КП Беларусі і Савета Міністраў Беларускай ССР ад 23.12.1977г. № 416 «Аб рабоце органаў аховы здароўя мерах па далейшым паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання насельніцтва ў святле патрабаванняў XXV з'езда КПСС» быў адкрыты педыятрычны факультэт з колькасцю студэнтаў на першым курсе 100 чалавек.
Цяпер гэта стаў асобны, паўнавартасны факультэт. Абітурыенты маглі ўпэўнена паступаць сюды, што давала ім бяспройгрышны варыянт: адвучыўшыся 6 гадоў, увайсці ў медыцыну ў якасці ўрачоў-педыятраў. Першы набор складаўся з 10 груп студэнтаў.
Была складзена спецыяльная праграма: будучыя ўрачы вывучалі педыятрычныя дысцыпліны на працягу 4 гадоў. Прапедэўтыка дзіцячых хвароб вывучалася на 3 курсе, 4 курс — педыятрыя, 5 курс — дзіцячая эндакрыналогія, гематалогія, фізіятэрапія, неанаталогія. Першы лектар педыятрычнага факультэта — Міхаіл Пятровіч Шэйбак. Упершыню ў 1985 годзе інстытут даў пуцёўку ў жыццё 85 педыятрам.
Навізной было ўвядзенне ў 1987 г. на кафедры педыятрыі заняткаў па клінічнай фармакалогіі, а з 1993 года — па медыцынскай генетыцы. Пасля заканчэння 6 курса студэнты здавалі дзяржаўны экзамен па педыятрыі.
Упершыню з 2008 года на факультэце ўведзена субардынатура па дзіцячай хірургіі, акушэрстве і гінекалогіі (дзіцячай), анестэзіялогіі і рэаніматалогіі (дзіцячай), неанаталогіі.
Пастаянна ўдасканальваецца праходжанне субардынатуры. Навучанне праходзіць па цыклавым раскладзе, які ўключае наступныя раздзелы: неанаталогія, паталогія дзяцей ранняга і старэйшага ўзросту, паліклініка, рэаніматалогія, дзіцячыя інфекцыі, фтызіятрыя, нетрадыцыйныя метады лячэння і інш. Студэнты маюць магчымасць сачыць за працэсам лячэння хворых, прысутнічаць на аперацыях, аглядах, курыраваць пацыентаў.
На кафедрах педыятрычнага факультэта шырока практыкуецца правядзенне субардынатарамі навучальных клінічных канферэнцый. Тэматыка канферэнцый распрацоўваецца загадзя выкладчыкамі, падбіраюцца тэматычныя пацыенты. Канферэнцыі праходзяць на высокім метадычным узроўні з выкарыстаннем дэманстрацыйнага матэрыялу, паспяхова прымяняюцца новыя тэхналогіі. Кожная група за перыяд навучання на кафедрах педыятрычнага факультэта праводзіць да 8-10 такіх канферэнцый.
Аднаўленне працы
Аднак, нягледзячы на бурны пачатак працы, у 1991 г. педыятрычны факультэт пры Гродзенскім і Мінскім медінстытутах быў закрыты. Пяць гадоў спатрэбілася, каб прыйсці да адзіна правільнага рашэння — урачы-педыятры павінны рыхтавацца па спецыяльнай праграме і на асобным факультэце. І ў 1996 годзе пры Гродзенскім медінстытуце педыятрычны факультэт аднавіў сваю працу.
Дэканы і намеснікі дэкана факультэта
У розны час дэканамі педыятрычнага факультэта з'яўляліся:
-
Вайцяхоўскі Генадзь Іосіфавіч (1979 – 1985 гг.)
-
Пяткевіч Міхаіл Міхайлавіч (1985 – 1997 гг.)
-
Мармыш Генадзь Рыгоравіч (1997 – 1998 гг.)
-
Вільчук Канстанцін Усцінавіч (1998 – 2004 гг.)
-
Парамонава Нэлі Сяргееўна (2004 – 2006 гг.)
-
Гурын Андрэй Леанідавіч (2006 – па н.ч.)
Намеснікамі дэкана ў розныя гады з'яўляліся: дацэнты Ваўчкевіч Дзмітрый Аляксандравіч, Калешка Сяргей Уладзіміравіч, Ганчар Алена Пятроўна і Глуткін Сяргей Віктаравіч.
У цяперашні час дэканат прадстаўлены: дэкан — дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Гурын Андрэй Леанідавіч, нам. дэкана — дацэнт 1-й кафедры ўнутраных хвароб Карповіч Юлія Іванаўна, нам. дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце — дацэнт кафедры нармальнай анатоміі Гарустовіч Вольга Анатольеўна, і сакратары навучальнай часткі — Аніська Таццяна Аляксандраўна і Галаўко Святлана Уладзіміраўна.
У складзе факультэта працуе Савет факультэта, метадычная камісія. Профільнымі кафедрамі факультэта з'яўляюцца: 2-я кафедра дзіцячых хвароб (зав. Парамонава Н.С.), дзіцячая хірургія (зав. Кавальчук В.І.) і кафедра паліклінічнай педыятрыі (зав. Томчык Н.В.).
Грамадскае жыццё студэнтаў
На факультэце створаны Студэнцкі савет самакіравання, у абавязкі якога ўваходзіць арганізацыя студэнцкай работы ў пазавучэбны час, арганізацыя канцэртаў і святаў, правядзенне акцый і дзён факультэта, удзел у спартыўных і гарадскіх мерапрыемствах. Працуе студэнцкі прафсаюзны камітэт, які забяспечвае сацыяльную абароненасць студэнтаў, аздараўленне ў выглядзе санаторна-курортнага лячэння, прызначэнне надбавак і прэміравання, выплата сацыяльных стыпендый.
Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта з'яўляецца іх актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ВНУ. Пасля заканчэння заняткаў, у сценах універсітэта працягваецца актыўная праца розных творчых і спартыўных калектываў, такіх як вакальная студыя, тэатральны калектыў, тэатр моды і танцавальны ансамбль.
Асаблівае значэнне для педыятрычнага факультэта мае правядзенне штогадовых «Дзён педыятрычнага факультэта», падрыхтоўка да якіх пачынаецца загадзя. У рамках гэтага мерапрыемства традыцыйна праводзяцца агляды-выставы студэнцкіх насценгазет, круглыя сталы з удзелам выкладчыкаў і студэнтаў, вечары бардаўскай песні, фотавыставы, фотакросы, спаборніцтвы па пейнтболе, факультэцкі КВЗ і спартыўныя мерапрыемствы. Студэнты арганізуюць наведванне дзіцячых устаноў, у рамках акцыі «Мы – дзецям». Асаблівую цікавасць выклікае традыцыйная гульня «Жывыя шахматы», якая штогод праводзіцца ў рамках «Дзён педыятрычнага факультэта». Завяршаецца цыкл мерапрыемстваў канцэртнай праграмай, у ходзе якой студэнты дэманструюць свае творчыя здольнасці.
З 2008 года факультэт ініцыяваў правядзенне турыстычнага злёту на мяжы Гродзенскай і Мінскай абласцей, які аб'яднаў студэнтаў педыятрычнага факультэта Беларускага і Гродзенскага медыцынскіх універсітэтаў.
Каманда КВЗ «ДэПа», сфарміраваная студэнтамі нашага факультэта, з'яўляецца пераможцам Гродзенскай лігі КВЗ і ўдзельнікам Еўралігі КВЗ. У 2008 годзе яна ўдастоілася вышэйшай узнагароды на фестывалі КВЗ Вышэйшай лігі. Сёння яе справу працягвае новая каманда КВЗ — «Альфарэ».
Студэнты педыятрычнага факультэта актыўна ўдзельнічаюць у валанцёрскай дзейнасці ў рамках Рэспубліканскага таварыства Чырвонага Крыжа. Дэканат факультэта аказвае ўсебаковую падтрымку ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў, а таксама ў рэалізацыі амбіцыйных праектаў студэнтаў.
Навуковая дзейнасць займае важнае месца ў жыцці факультэта. Студэнцкае навуковае таварыства, якое ўзначальвае выпускнік нашага факультэта, прыцягвае ўсё больш студэнтаў да ўдзелу ў навуковых даследаваннях. Дзякуючы створаным кафедрамі ўмовам, студэнты могуць займацца навуковай працай як тэарэтычна, так і практычна. Студэнты педыятрычнага факультэта неаднаразова станавіліся пераможцамі розных студэнцкіх канферэнцый, а таксама займалі першыя месцы на рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах.
Асаблівая ўвага надаецца дабрачынным праектам, накіраваным на дапамогу дзецям. Традыцыяй стала правядзенне святочных мерапрыемстваў у дзіцячых дамах і арганізацый акцый, такіх, як «Забей на цыгарэту» і «Дапамажы лесніку», накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця і ахову навакольнага асяроддзя.
За апошнія гады студэнты факультэта дабіліся значных поспехаў у розных конкурсах і мерапрыемствах, такіх, як «Містэр ГрДМУ», «Міс ГрДМУ», «Каралева Вясна ГрДМУ». У 2018 годзе студэнт 5 курса Антон Лемяш стаў пераможцам конкурсу «Студэнт Года-2018» на рэспубліканскім узроўні. У 2022 годзе Ганна Бушунова, студэнтка 3 курса, стала «Каралевай Студэнцтва ГрДМУ» і заняла першае месца на абласным этапе конкурсу, а таксама атрымала тытул І-Віцэ-Каралевы Студэнцтва на рэспубліканскім этапе. У 2023 годзе студэнтка 4 курса Абрамава Вікторыя стала другой віцэ-Міс конкурсу «Міс і Містэр студэнцтва-2023» на рэспубліканскім узроўні.
Студэнты нашага факультэта прымаюць актыўны ўдзел у міжнародных конкурсах і фестывалях. Так, у 2019 годзе каманда КВЗ «Педыятрычны факультэт» стала прызёрам на Міжнародным фестывалі каманд КВЗ «КіВіН-2019», што дазволіла ёй увайсці ў склад міжрэгіянальнай лігі КВЗ.
Таксама студэнты факультэта становяцца пераможцамі розных танцавальных і творчых конкурсаў, такіх, як «Арт-вакацыі 2020», «Міс Беларусь 2021» і «Каралева Студэнцтва ГрДМУ-2022».
Дэканат Педыятрычнага факультэта падтрымлівае ініцыятывы студэнтаў па стварэнні ўласных праектаў, такіх, як «Адкрываючы шкляныя дзверы», «Здаровая размова», і іншых. Для зручнасці і аператыўнага абмену інфармацыяй быў створаны Instagram і TikTok-акаўнт факультэта, дзе асвятляецца дзейнасць студэнтаў і публікуюцца актуальныя навіны.
Прафесійны рост выпускнікоў
Многія студэнты нашага факультэта не хочуць развітвацца з універсітэтам і, дзякуючы выдатнай вучобе, актыўнай пазіцыі ва ўніверсітэце, застаюцца працаваць выкладчыкамі. За апошнія гады многія кафедры ВНУ папоўніў склад нашымі студэнтамі. Гэта:
-
Кафедра анатоміі: Іванцоў А.В. — дацэнт, кандыдат медыцынскіх навук, Гарустовіч В.А. — дацэнт, Лутцава А.Л. — асістэнт;
-
Кафедра паталагічнай анатоміі: Шыман В.В. — старшы выкладчык;
-
Кафедра нармальнай фізіялогіі: Білецкая А.С. — асістэнт кафедры;
-
Кафедра дзіцячай хірургіі: Глуткін А.В. — дацэнт;
-
Кафедра анестэзіялогіі-рэаніматалогіі: Лемяш А.В. — асістэнт кафедры;
-
2-я кафедра дзіцячых хвароб: Волкава В.А. — старшы выкладчык, Пратасевіч Т.С. — старшы выкладчык, Мыслівец М.Г. — старшы выкладчык, Гурына Л.М. — дацэнт, Канюх А.А. — дацэнт, Бердаўская А.М. — дацэнт, Коўш Д.А. — урач-інтэрн;
-
Кафедра паліклінічнай педыятрыі: Томчык Н.В. — загадчык кафедры, Карчэўскі А.А. — дацэнт, Матусевіч В.І. — асістэнт, Навіцкая А.А. — асістэнт;
-
Кафедра прамянёвай дыягностыкі і прамянёвай тэрапіі: Строк Т.А. — асістэнт;
-
Кафедра інфекцыйных хвароб: Патапчык А.Л. — старшы выкладчык;
-
Кафедра дзіцячай хірургіі: Гнядова А.В. — асістэнт;
-
Кафедра грамадскага здароўя і аховы здароўя: Лявінская Ю.В. — асістэнт.
Акрамя таго, нельга не адзначыць студэнтаў, якія ўваходзяць у склад розных дзяржаўных дарадчых структур: Васілеўская Марыя Дзмітрыеўна — дэпутат Маладзёжнага савета пры гарадскім савеце дэпутатаў, Хвісючык Карына Андрэеўна — дэпутат Маладзёжнага парламента пры Гродзенскім абласным савеце дэпутатаў, Мішота Наталля Віктараўна — член Рэспубліканскага маладзёжнага савета пры Міністэрстве аховы здароўя.
На сённяшні дзень на факультэце навучаецца 898 студэнтаў. Штогод стыпендыю Дубко атрымлівае 1-2 чалавекі, некалькі студэнтаў атрымліваюць стыпендыю Савета Універсітэта, стыпендыю імя Францыска Скарыны і Фонду міру.
Гродзенскі