СтудентамСтуденческая жизньВолонтерский центр CardisНовости отрядов

Навучэнцы каледжа бытавога абслугоўвання ў музеі этнаграфіі

15 декабря 2023 — 11:59
Навучэнцы каледжа бытавога абслугоўвання ў музеі этнаграфіі

Усё большую папулярнасць сярод навучэнцаў гродзенскіх каледжаў набывае наведванне музея беларускай этнаграфіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Толькі за апошнія чатыры тыдні гэта ўжо трэцяя экскурсія.

Музей гасцінна адчыніў дзверы перад навучэнцамі каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Экскурсанты з цікавасцю акунуліся ў гісторыю жыцця беларускага народа, даведаліся пра розныя традыцыі і абрады беларусаў, зацікавіліся музейнымі легендамі.

Шматлікія пытанні ў канцы экскурсіі паказалі, што маладых людзей сапраўды не пакінулі абыякавымі прадстаўленыя экспазіцыі музея!

 

Назад