Студентам Студенческая жизнь Літаратурны клуб «Катарсіс» Навіны і аб'явы

Літаратурная восень у ГрДМУ

23 октября 2023 — 10:06

Літаратурна-творчай гульнёй “Літрэкс” закончыўся цыкл мерапрыемстваў “Літаратурная восень у ГрДМУ”. На працягу месяца літаратурны клуб “Катарсіс” і валанцёрскі цэнтр “Cardis” Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта правялі шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю мастацкай літаратуры сярод студэнтаў медыцынскай навучальнай установы.

Былі творчыя сустрэчы паэтаў і празаікаў “Катарсіса” з першакурснікамі, прайшла прэзентацыя новага зборніка клуба “Глыток натхнення”, арганізаваны букросінг, а фіналам стала папулярная ўжо гульня “Літрэкс”. Студэнты змаглі паказаць свае веды мастацкай літаратуры, песеннай паэзіі, праявіць творчыя літаратурныя здольнасці.

Праект “Літаратурная восень у ГрДМУ” ўпершыню праводзіўся ў сценах універсітэта і выклікаў сапраўды вялікую цікавасць у студэнтаў. А значыць, што і ў наступным годзе “Літаратурнай восені” быць!

 

Назад