Студентам Студенческая жизнь Літаратурны клуб «Катарсіс» Навіны і аб'явы

“Літрэкс” у “Кафішцы”

18 декабря 2023 — 09:48

Літаратурны клуб “Катарсіс” Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта сумесна з  гуртком “Домік чытача” правёў ужо пятую ў гэтым сезоне літаратурна-творчую гульню “Літрэкс”.

Праўда, гэтым разам яна адбывалася крыху ў іншым фармаце, а менавіта ў гродзенскай кавярні “Кафішка” на вуліцы Савецкай.

Прыемна адзначыць, што ў гульні ўпершыню прыняла ўдзел каманда факультэта замежных навучэнцаў. У цеплай, утульнай атмасферы гучалі вершы беларускіх і сусветных паэтаў, было шмат добрай музыкі, гумару і цудоўнага настрою.

Далучаліся да гульні і выпадковыя наведвальнікі кавярні, з задавальненнем адказваючы на пытанні вядучых.

Мяркуецца і надалей праводзіць гульні ў новым фармаце, паколькі такое пажаданне гучала практычна ад усіх удзельнікаў.

 

Назад